сімвал дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Быў устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.9.1991. Палажэнне аб сцягу зацверджана Пастановай Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 11.12.1991. Уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча, якое складалася з 3 гарызантальна размешчаных палос аднолькавай шырыні: верхняй і ніжняй — белага, сярэдняй — чырв. колеру. Адносіны шырыні і даўжыні сцяга 1 : 2. Сцяг мацаваўся на дрэўку (флагштоку), якое фарбавалася ў залацісты (вохра) колер. Пры цырыманіялах і інш. урачыстых мерапрыемствах сцяг выкарыстоўваўся з навершам ромбападобнай формы з выявай крыжа. Па выніках праведзенага 14.5.1995 рэсп. рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне новых Герба дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь і Сцяга дзяржаўнага, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.6.1995 зацверджана Палажэнне аб сцягу. Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй — чырв. колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны бел.нац. арнамент чырв. колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1 : 2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер. Пры цырымоніях і інш. урачыстых мерапрыемствах Дз.с.Р.Б. выкарыстоўваецца з навершам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Гербе дзяржаўным Рэспублікі Беларусь. Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру.
Літ.:
Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1994;
Басаў А.Н., Куркоў І.М. Флагі Беларусі ўчора і сёння. Мн., 1994;
Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Мн. 1997.